Уяўленне і ўмовы выкарыстання ★ Эурадрам

Еўрадрам -еўрапейская сетка тэатральнага перакладу. Працуе на грунце моў Еўропы, Сярэдняй Азіі і Міжземнамор’я. Галоўная яго мэта – прадставiць прафесіяналам і публіцы нявыдадзеныя творы, звяртаючы адметную ўвагу на моўную разнастайнасць. Сетка складаецца з каля 40 моўных камітэтаў, што падзяляюцца па мовах, каля 300 чальцоў.

Кожны, хто мае веды ў вобласці тэатра і літаратурнага перакладу і жадае з’яднаць з іншымі гэтыя веды, можа выставіць кандыдатуру на ўдзел у камітэце. Кожны аўтар ці перакладчык можа прапанаваць свае тэксты ў адпаведнасці з наступнымі ўмовамі.

Для сезона 2017-2018 камітэты павінны адабраць драматычныя тэксты, напісаныя на сваёй мове.

Камітэты

Сетка складаецца з 29 моўных камітэтаў чытання, што падзяляюцца па мовах, каля 300 чальцоў.

Кожны, хто мае веды ў вобласці тэатра і літаратурнага перакладу і жадае з’яднаць з іншымі гэтыя веды, можа выставіць кандыдатуру на ўдзел у камітэце.

Уступ у камітэт пацвярджаецца па працэдурах уласцівым кожнаму камітэту (звычайна зусім простыя). Прапанаваць новага чальца можна заўсёды.

Сетка імкнецца забяспечыць раўнавагу і паважны характар камітэтаў (паміж мужчынамі/ жанчынамі; пачаткоўцамі/дасведчанымі; тэарэтыкамі/практыкамі; тым, хто залежыць/ці не залежыць ад інстытуцыі, мясцовымі жыхарамі/чальцамі дыяспары, і г.д.). Пажадана, каб галоўныя выдаўцы мясцовага тэатра, чальцы народных конкурсаў драматургіі ці фэстаў, і таксама прадстаўнікі звязаў драматургаў бралі ўдзел у кожным камітэце.

Кожны чалец павінен спрыяць пашыранню тэкстаў у камітэце, у прыватнасці рэкламуючы гэтыя тэксты ў бок аўтараў, перакладчыкаў, выдаўцоў, агентаў і аўтарскіх грамадстваў. Ён абавязаны перадаць тэксты і прачытаць як мага больш тэкстаў. Тыя, у каго больш вольнага часу (і самыя захопленыя гэтым заданнем) змогуць напісаць кароткую справаздачу пасля чытання тэксту (ананімна, праз каардынацыі), калі аўтар просіць пра гэта.

Дыскусійныя групы

Кожны чалец запісаны ў электронным спісе кантактаў. Гэтыя спісы мэйлаў часткова мадэруюцца: толькі чальцы могуць пісаць, і паведамленні адпраўленыя спісу перадаюцца кожнаму чальцу камітэта.

Дом Эўропы і Ўсходу адказвае за тэхнічны запіс у спіс кантактаў і аб’яўляе ўступ новага чальца. Просяць кожнага новага чальца назвацца іншым, высылаючы паведамленне.

Для паведамленняў патрабуецца карыстацца мовай адпаведнага камітэта, а не французскай, ангельскай ці рускай мовай, апроч кантэксту калектыўных паведамленняў усеагульнай каардынацыі.

Рэсурсавыя пункты

Сетка камітэтаў суправаджаецца сеткай «рэсурсавых пунктаў». Гэтыя пункты падаюць для публікі бібліятэку тэатральных перакладаў і таксама ўсе звесткі пра сетку на Вэб-сайце (гл.рубрыку «Рэсурсавыя пункты»).

Каардынацыя

Кожны камітэт каардынуецца адным з чальцоў, у адпаведнасці з умовам уласцівым кожнаму камітэту. Каардынатар павінен праверыць, што мэты сеткі зразумелыя ўсім чальцам.

Ён імкнецца сабраць і пашырыць як мага больш тэкстаў; прыцягнуць новых чальцоў, асабліва сярод перакладчыкаў; спрыяць Рэгулярнаму абнаўленню складу камітэта; арганізаваць абмены, сходы і галасаванне ў рамках адбораў. Ён правярае, што вынікі перадаюцца ў час усеагульнай каардынацыі, з патрэбнымі элементамі (біяграфія, кароткі выклад, урывак).

Ён імкнецца рэкламаваць прынамсі адбор свайго камітэта (з дапамогай паведамлення для прэсы), і таксама, па меры магчымасці, адборы іншых камітэтаў.

Каардынатары запрашаюцца браць удзел у фэсце «Еўропа тэатраў» — яны павінны арганізаваць падзею і быць на штогадовым агульным сходзе. Пры патрэбе Дом Эўропы і ўсходу можа дапамагчы каардынатару пашукаць фінансаванне транспарта і знаходжання.

Усеагульная каардынацыя гарантуецца Домам Эўропы і Ўсходу, але гэта не носіць канчатковы характар.

Тэксты

Тэксты могуць прапанаваць усе: аўтары, перакладчыкі, выдаўцы, агенты, і г.д. Для арыгінальных тэкстаў прапановы павінны ўключыць завершаны арыгінальны тэкст, кароткую

біяграфію аўтара, тэхнічную карту (дату і месца складання тэксту, лік персанажаў, указанне на ўзнагароды і папярэднія выкарыстанні), і таксама кожная цікавая звестка.

NB: Што да арыгінальных тэкстаў на французскай мове, могуць прапанаваць толькі тэксты ўжо адабраныя прафесійным камітэтам чытанні, ці якія карыстаюцца рэкамендацыяй чальца французскага камітэта.

Для перакладаў прапановы павінны мець пераклад цэлага тэксту ці ўрыўка (звычайна 1/5 твора), аналітычны выклад, кароткую біяграфію аўтара, тэхнічную карту (дату і месца складання тэксту, лік персанажаў, указанне на ўзнагароды і папярэднія выкарыстанні) і таксама кожная цікавая звестка. Натуральна, трэба паказаць мову арыгінала і імя перакладчыка. Прапановы пісьмовыя, і адпраўляюцца выключна электроннай поштай (фармат пдф)

каардынацыі адпаведнага камітэта (гл. спіс кантактаў у рубрыцы «Моўныя камітэты»), ці, калі немагчыма, усеагульнай каардынацыі па адрасе contact@eurodram.org. Чальцы камітэтаў павінны адправіць тэксты проста іншым чальцам з дапамогай спіса камітэта.

Адзіны тэрмін — дзень аб’явы адбораў. Чым раней гатовы прапановы, тэм шырэй будзе пашырэнне тэксту і

тым больш колькасць чытачоў. Тэксты дасылаюцца камітэтам у мове прапановы. Прыклад, тэкст на македонскай мове перадаецца македонскаму камітэту. Прапанова пра пераклад гэтага тэксту на літоўскую мову перадаецца літоўскаму камітэту.

Мова тэксту тэарэтычна не залежыць ад нацыянальнасці і месца жыхарства аўтара. І ўсё ж, сетка не мае мэтай працаваць над тэкстамі па- за зонай Еўропа / Міжземнамор’е / Сярэдняя Азія. Аднак можна разглядаць прапановы індывідуальна, у звязку з зацікаўленым камітэтам. Аўтар можа прапанаваць тэксты без абмежавання і колькі хоча. Рэкамендуецца аднак абмежавацца адным тэкстам у кожнай сесіі.

Выбар тэкстаў

Кожны камітэт арганізуе дзве сесіі за два гады (прынцып біенале). У кожнай сесіі адбіраюцца тры тэксту максімум. Няможна адабраць розныя тэксты аднаго аўтара. Праводзіцца:

у цотныя гады адбор драматычных твораў на мове камітэта для перакладу на іншую еўрапейскую мову;

– у няцотныя гады адбор драматычных твораў на іншых еўрапейскіх мовах для перакладу на мову камітэта.

Парадак галасавання

Кожны чалец камітэта мае 6 балаў. Тэарэтычна ён дае 3 бала першаму адабранаму ім тэксту, 2 бала другому і 1 бал трэцяму. Але ўсе камбінацыі дапушчаюцца (1 бал мінімум, 3 бала максімум за тэкст). Прыклад, 1 бал на 6 розных тэкстаў ці 2 бала на 3 тэксту, і г.д. Кожны чалец можа змяняць сваю думку некалькі разоў, да сканчэння галасавання.

Даты

?

Адказы

З-за сродкаў аўтары прапаноў асабіста атрымваюць звесткі толькі ў выпадку сцвярджальнага адказу. Вынікі аб’яўляюцца ў Інтэрнэце праз некалькі тыдняў пасля рашэння. Кожны аўтар можа прасіць справаздачы чытання свайго твора. Пажадана, каб яму перадалі іх ананімна. 348 перакладзеных тэкстаў былі атрыманы ў 2014 годзе. Да ўвагі, большасць тэкстаў, атрыманых сеткай, былі перакладзены з украінскай, іспанскай, баснійскай/харвацкай/сербскай/чарнагорскай моў, і на французскую, украінскую і нямецкую мовы.Падрабязнасці пра гэтыя тэксты будуць хутка выкладзены тут: http://www.sildav.org/eurodram/selections-eurodram

Працяг

Адборы (на жаль) не аплачваюцца. Адбор арыгінальнага тэксту — запрашэнне да перакладу для перакладчыкаў дадзенай мовы. Адбор урыўка перакладу — запрашэнне да працягу працы перакладу. Адбор поўнага перакладу — запрашэнне да выкарыстання для пастаноўшчыкаў і выдаўцоў. Сетка працуе са многімі структурамі. Гэта ёй дапамагае ўпісацца ў дынаміку ініцыятыў, такіх як рэзідэнцыі для пісьменнікаў, дапамога перакладчыкам і пошукі міжнародных партнёрстваў.